![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лістапада 2016 г. № 54
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей г. Лагойска – «Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў» і «Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей г. Лагойска – «Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў» і «Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)».
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2008 г. № 30 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей г. Логойска – «Фрагменты бывшей усадьбы Тышкевичей» и «Городище древнего Логойска (замчище)».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей г. Лагойска – «Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў» і «Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей г. Лагойска – «Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў» і «Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча)» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000230 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
Гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча) X–XV ст., у цэнтры горада, на правым беразе ракі Гайна, у парку культуры і адпачынку, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000232 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» па заказу Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага слоя.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 21,5 га.
9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на ўсходзе – берагавая лінія р. Гайна ад пешаходнага маста да транспартнага маста па вул. Савецкай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай ад транспартнага маста да агароджы зямельнага участка дома № 9 па вул. Савецкай;
на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы зямельнага участка дома № 9 па вул. Савецкай і далей – уздоўж агароджы Свята-Мікалаеўскай царквы па вул. Савецкай, 10;
на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы зямельных участкаў дамоў № 6, 8 па вул. Камсамольскай, далей – уздоўж праезнай часткі вул. Камсамольскай ад перакрыжавання з вул. Садовай да будынка былой вартоўні;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж фасада будынка былой вартоўні да фасада дома № 21 па вул. Камсамольскай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад паўночнага вугла дома № 21 па вул. Камсамольскай да паўночнага вугла дома № 16 па вул. Харчанка на адлегласць 90 м;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы агароджы будынка па вул. Камсамольскай, 25, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да перасячэння з праезнай часткай вул. Сонечнай;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да паўднёва-ўсходняга вугла дома № 33 па вул. Камсамольскай і далей – да перакрыжавання вул. Камсамольскай з пешаходнай дарожкай;
на поўначы – уздоўж пешаходнай дарожкі ад вул. Камсамольскай да пешаходнага маста праз р. Гайну.
10. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,3 га.
11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі касцёла Святога Казіміра па вул. Савецкай, 3;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі касцёла Святога Казіміра па вул. Савецкай, 3 на адлегласць 40 м;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду касцёла Святога Казіміра па вул. Савецкай, 3, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да агароджы тэрыторыі ўчастка касцёла Святога Казіміра.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
добраўпарадкаванне тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных матэрыялаў і прыёмаў выканання работ, уласцівых характару гісторыка-культурных каштоўнасцей;
пракладка інжынерных сетак;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення будынка палаца.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны патрабуецца прадугледзець вынас стадыёна і хакейнай пляцоўкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі парка.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу рэканструкцыі існуючай забудовы або новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання гістарычнай планіровачнай структуры.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з дзвюх участкаў першага рэжыму ўтрымання і дзвюх участкаў другога рэжыму ўтрымання.
16. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 15,8 га.
17. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Харчанка, ад перакрыжавання з вул. Савецкай да праезнай часткі вул. Пралетарскай і далей – уздоўж вул. Пралетарскай, да перакрыжавання з вул. Камсамольскай;
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Камсамольскай да паўночнай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны;
на ўсходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй і паўднёвай мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да транспартнага маста праз р. Гайну;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Гайна, ад транспартнага маста да паўднёвай мяжы зямельнага участка дома № 1 па зав. Профінтэрна;
на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка дома № 1 па зав. Профінтэрна, далей – уздоўж праезнай часткі зав. Профінтэрна да перакрыжавання з вул. Чкалава;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Чкалава, ад зав. Профінтэрна да ўсходняй мяжы тэрыторыі будынка па вул. Савецкай, 13;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы тэрыторыі будынка па вул. Савецкай, 13, ад вул. Чкалава да вул. Савецкай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перакрыжавання з вул. Харчанка.
18. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 3,4 га.
19. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ад вул. Інтэрнацыянальнай уздоўж праезнай часткі вул. Набярэжнай, далей – уздоўж пешаходнай дарожкі па леваму берагу ракі Гайны да вул. Лугавой;
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Лугавой да вул. Паркавай;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка дома № 2а па вул. Лугавой;
на ўсходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па тэрыторыі будынка па вул. Перамогі, 35 на адлегласці 90 м ад вул. Перамогі, уздоўж унутры-дваровага праезда да зав. Бальнічнага, далей – уздоўж праезнай часткі па вул. Інтэрнацыянальнай да перакрыжавання з вул. Набярэжнай.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, узвядзенне будынкаў не вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў акружаючай забудовы, захаванне гістарычнай планіровачнай структуры;
аднаўленне гістарычнай алеі ад рэшткаў палаца Тышкевічаў у бок вул. Харчанка;
аднаўленне гістарычнага характару добраўпарадкавання тэрыторыі;
усталяванне з боку гарадскіх вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,2 м.
21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі.
22. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 6,5 га.
23. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай, ад вул. Харчанка да вул. Пралетарскай;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Пралетарскай, ад перакрыжавання з вул. Савецкай да вул. Харчанка;
на поўначы, паўночным усходзе і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да праезнай часткі вул. Савецкай.
24. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 10,8 га.
25. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі зав. Перамогі да перакрыжавання з вул. Перамогі;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Перамогі да паўднёвага фасада дома № 42 па вул. Перамогі;
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага фасада дома № 42, ад праезнай часткі вул. Перамогі на адлегласць 100 м;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з праезнай часткай вул. Першамайскай на адлегласць 80 м;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад вул. Першамайскай уздоўж усходняга фасада дома № 1 па вул. Цімчука да будынка № 30 па вул. Перамогі;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга фасада дома № 30 па вул. Перамогі, далей – уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 17 па вул. Перамогі;
на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 17 па вул. Перамогі на адлегласць 20 м, далей – уздоўж агароджы тэрыторыі касцёла Святога Казіміра па вул. Савецкай, 3 да мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да перакрыжавання з вул. Савецкай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перакрыжавання з вул. Набярэжнай;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Набярэжнай, ад вул. Савецкай да вул. Інтэрнацыянальнай;
на паўночным захадзе, захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй, усходняй і паўночнай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Лугавой да перакрыжавання з зав. Перамогі.
26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы, новае будаўніцтва не вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў акружаючай забудовы;
захаванне гістарычнай планіровачнай структуры;
усталяванне з боку гарадскіх вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,2 м.
27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечным.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
28. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання асаблівасцей ландшафту, рэльефу мясцовасці, ландшафтна-відавых зон цэнтральнай часткі горада і на прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей тэрыторыях.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
29. Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,7 га.
30. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой лініі р. Гайна, ад транспартнага маста да пешаходнага маста;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад пешаходнага маста да праезнай часткі вул. Лугавой;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Лугавой, далей – уздоўж заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, уздоўж праезнай часткі вул. Набярэжнай да вул. Савецкай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай, ад вул. Набярэжнай да берага ракі Гайна.
31. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,5 га.
32. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад берага р. Гайна ўздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання;
на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны, далей – уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да паўднёвага вугла агароджы тэрыторыі касцёла Святога Казіміра па вул. Савецкай, 3;
на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад паўднёвага вугла агароджы тэрыторыі касцёла Святога Казіміра да берага р. Гайна, далей – уздоўж берага да транспартнага маста.
33. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, аднаўленне страчаных пасадак зялёных насаджэнняў;
санітарная вырубка зялёных насаджэнняў;
пракладка інжынерных камунікацый.
34. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка транспартных камунікацый;
змяненне характару ландшафту.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
35. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена для гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча).
36. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
37. Пры правядзенні земляных і будаўнічых работ на тэрыторыі пасада старога горада ў межах вул. Садовай – Камсамольскай – паўднёвай мяжы тэрыторыі гарадзішча старажытнага Лагойска (замчышча) – берага р. Гайны неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.