Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 кастрычніка 2016 г. № 43

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
25.10.2016 № 43

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла па вул. Міцкевіча, у парку г. Ліда, Гродзенская вобласць» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла па вул. Міцкевіча ў парку г. Ліда Гродзенскай вобласці (далей – брацкая магіла) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000333 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Лідскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы брацкай магілы і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы брацкай магілы: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання брацкай магілы, а таксама стварэння ўмоў найлепшага ўспрымання і захавання кампазіцыйна-прасторавай цэльнасці яе асяроддзя.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы і на поўдні – лініі даўжынёй 22 м, якія ідуць па падпорнай сцяне на адлегласці 6 м ад брацкай магілы;

на захадзе – лінія даўжынёй 18 м, якая ідзе па падпорнай сцяне на адлегласці 4 м ад брацкай магілы;

на ўсходзе – ламаная лінія даўжынёй 22 м, якая ідзе па падпорнай сцяне на адлегласці 4 м ад брацкай магілы, працягваецца да мемарыяльнай пліты і далей ідзе па ўсходнім яе краі.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторыі месцаў пахаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый для вонкавага асвятлення;

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з брацкай магілай.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на прылеглай да брацкай магілы часткі тэрыторыі парка.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,55 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія даўжынёй 116,44 м, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім накірунку па бардзюрным камені тратуара, размешчанага з паўднёвага боку мясцовага праезда да будынка па вул. Міцкевіча, 5, да перасячэння з лініяй, што ідзе ў створы з усходнім фасадам будынка па вул. Міцкевіча, 5, далей па ўсходнім фасадзе да перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым краем лесвіцы, па бардзюрным камені дарожкі і яе візуальнага працягу да кропкі перасячэння з пешаходнай дарожкай шырынёй 3м;

на ўсходзе – лінія даўжынёй 74 м, якая ідзе па бардзюрным камені заходняга краю дарожкі шырынёй 3м да перасячэння з бартавым каменем тратуара ўздоўж вул. Міцкевіча;

на поўдні – лінія даўжынёй 99,4 м, якая ідзе па бардзюрным камені тратуара ў паўднёва-заходнім накірунку ўздоўж вул. Міцкевіча да кропкі перасячэння з бартавым каменем тратуара, размешчанага з усходняга боку мясцовага праезда да будынка па вул. Міцкевіча, 5;

на захадзе – лінія даўжынёй 53,0 м, якая ідзе ў паўночным накірунку па бардзюрным камені тратуара, з усходняга боку мясцовага праезда да будынка па вул. Міцкевіча, 5.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;

стварэнне аўтастаянак.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

 


 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.