Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 чэрвеня 2014 г. № 28

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –«Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
09.06.2014 № 28

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Курган Славы (1967 год) у в. Зубачы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000142 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскім прадпрыемствам «Бярозабудпраект» па заказе Сялецкага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючага характару ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,013 га.

8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па падножжы кургана і ўяўляе сабой акружнасць дыяметрам 40 м.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца парушэнне характару рэльефу.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,66 га.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая ідзе па акружнасці на адлегласці 30 м ад мяжы ахоўнай зоны.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:

усе віды будаўніцтва;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый;

размяшчэнне гандлёвых кіёскаў;

змяненне характару ландшафту;

высечка дрэў, акрамя санітарнай.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 


 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-
культурнай каштоўнасці –
«Курган Славы (1967 год) у
в. Зубачы Бярозаўскага раёна
Брэсцкай вобласці»

Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.