Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лютага 2014 г. № 5

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

04.02.2014 № 5

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкай, 3/10 у г. Брэсце ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» – сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000077 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «ІДЭЯ».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона и зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння ўмоў для яе спрыяльнага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,71 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца: на поўначы, усходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па вонкавым баку агароджы тэрыторыі, адведзенай для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца новае будаўніцтва, дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

добраўпарадкаванне тэрыторыі – работы, звязаныя з уладкаваннем дарожак, знешняга асвятлення, азелянення, усталяваннем стэндаў, а таксама іншыя формы добраўпарадкавання, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання і не парушаюць гістарычнае асяроддзе;

аднаўленне страчаных элементаў кампазіцыі (брук транспартнай сувязі з фартамі);

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,94 га.

12. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара вул. Луцкай і вул. 28 Ліпеня;

на паўднёвым усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы прысядзібных участкаў забудовы па вул. Грушавай;

на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны.

13. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі рэчавага рынку;

на поўдні – лінія, якая ідзе па краі тратуара паўночнага боку вул. Луцкай да вул. 28 Ліпеня.

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару існуючага ландшафту.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі і не пагаршае ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3
па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»

Схема праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парахавы склеп № 3 па вул. Луцкая, 3/10 у г. Брэсце»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.