Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2013 г. № 94

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.12.2013 № 94

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкія могілкі, 1941–1944 гады, вул. Савецкая ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкія могілкі (1941–1944 гады) па вул. Савецкай у г.п. Ушачы Віцебскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000779 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БелНДІПгорадабудаўніцтва» па заказе Ушачскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама стварэння ўмоў для яе спрыяльнага зрокавага ўспрымання. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якая непасрэдна прымыкае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,06 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўдні, захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе па знешнім краі дарожкі, што праходзіць па перыметры брацкіх могілак;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. Савецкай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі скверу зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, забеспячэння гарманічнага адзінства паміж прылеглай забудовай і гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,8 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняга вугла дома № 32 па вул. Савецкай да кропкі перасячэння восі вул. Савецкай і ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам дома № 21 па вул. Савецкай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Савецкай;

на поўдні – лінія, якая ідзе па агароджах прыватных участкаў уздоўж вул. Школьнай, ад усходняй мяжы зоны аховы ландшафту да паўночна-ўсходняга вугла дома № 21 па вул. Школьнай;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняга вугла дома № 21 па вул. Школьнай да паўднёва-ўсходняга вугла дома № 32 па вул. Савецкай.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

новае капітальнае будаўніцтва;

змяненне характару ландшафту.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Брацкія могілкі,
1941–1944 гады, вул. Савецкая
ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці»

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.