Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 снежня 2013 г. № 92

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.12.2013 № 92

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 212Г000206 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам, архітэктарам Гліннікам В.В. па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сядзібы і замкі».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зоны рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з тэрыторыі парка, на якой размешчаны сядзібны дом, флігель, некалькі гаспадарчых пабудоў (лядоўня, кухня), падмуркі дзвюх зруйнаваных аранжарэй і стацыянарная агароджа з брамай па вул. Маладзёжнай. Арачны мост праз безыменны ручай знаходзіцца на тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці складае 4,3 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць ад гістарычнай агароджы на захад да берага возера Опса паралельна паўночнай сцяне сядзібнага дома на адлегласці 40 м ад яе;

на ўсходзе – лінія, якая праходзіць па заходнім бартавым камені вул. Маладзёжнай;

на поўдні – лінія, якая праходзіць па беразе безыменнага ручая;

на захадзе – лінія, якая праходзіць па беразе возера Опса.

9. На тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення зруйнаваных аранжарэйных будынкаў;

высечка зялёных насаджэнняў, старэйшых за семдзесят год;

транзітны праезд усіх відаў транспартных сродкаў, апроч будаўнічай тэхнікі падчас рамонтна-рэстаўрацыйных работ і работ па доглядзе і ўтрыманні тэрыторыі.

Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

10. На тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:

рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з прыстасаваннем да сучасных патрэбаў існуючых састаўных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – сядзібнага дома, жылога флігеля, гаспадарчых пабудоў (лядоўня і кухня), стацыянарнай агароджы з брамай і моста;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

рэстаўрацыя парка з захаваннем усіх гістарычных элементаў – планіровачнай структуры, зялёных насаджэнняў, старэйшых за семдзесят год, лесвічных сходаў ад сядзібнага дома да возера;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў, маладзейшых за семдзесят год;

добраўпарадкаванне тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам – рэстаўрацыя лесвічных сходаў ад сядзібнага дома да возера, работы, звязаныя з уладкаваннем дарог i дарожак, вонкавага асвятлення, азеляненнем, забеспячэннем iншых форм упарадкавання, выклiканых патрабаваннямi сучаснага выкарыстання, але не парушаючых гiстарычнае асяроддзе;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая не чыніць шкоды гістарычнаму характару тэрыторыі.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца:

знос усіх дысгарманічных пабудоў, пабудаваных пасля 1939 г., у тым ліку жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў;

прыняцце мер па рэгуляванні транспартных нагрузак на парк;

расчыстка тэрыторыі ад будаўнічага і арганічнага смецця;

добраўпарадкаванне прыбярэжнай зоны возера Опса і безыменнага ручая.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

12. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона знаходзіцца з паўночнага боку ад гiсторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,9 га.

13. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам гістарычнага свірна ад гістарычнай агароджы да берага возера Опса паралельна паўночнай мяжы тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім бартавым камені вул. Маладзёжнай;

на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – лінія, якая ідзе па беразе возера Опса.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення зруйнаваных гістарычных купальні і гаспадарчых будынкаў або будаўніцтва на іх месцы новых будынкаў у габарытах страчаных;

высечка зялёных насаджэнняў, старэйшых за семдзесят год.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на існуючым драўляным доме;

на перыяд рамонтна-рэстаўрацыйных работ па комплексу былой сядзібы размяшчэнне часовых збудаванняў і аднапавярховых дамоў для прыёму турыстаў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі ахоўнай зоны ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам – работы, звязаныя з уладкаваннем дарог, вонкавага асвятлення, азеляненнем, забеспячэннем iншых форм упарадкавання, выклiканых патрабаваннямi сучаснага выкарыстання, але не парушаючых гiстарычнае асяроддзе;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая не чыніць шкоды гістарычнаму характару тэрыторыі і ландшафту;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў, маладзейшых за семдзесят год.

16. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:

знос усіх дысгарманічных пабудоў, пабудаваных пасля 1939 г.;

прыняцце мер па рэгуляванні транспартных нагрузак на тэрыторыю ахоўнай зоны;

расчыстка тэрыторыі ад будаўнічага і арганічнага смецця;

добраўпарадкаванне прыбярэжнай зоны возера Опса.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 8,5 га.

18. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад берага возера Опса па паўночным ускрайку леса, далей – па паўночнай мяжы тэрыторыі школы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы тэрыторыі школы;

на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад берага возера Опса да вул. Маладзёжнай, па заходнім бартавым камені вул. Маладзёжнай на поўнач, далей – па паўднёвай мяжы тэрыторыі школы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па беразе возера Опса.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

вулічна-дарожнае будаўніцтва (магістралі, развязкі, эстакады, масты і да т.п.), якое парушае гістарычны характар тэрыторыі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне глухіх жалезабетонных агароджаў.

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на існуючых гістарычных гаспадарчых пабудвах, якія ўваходзілі ў комплекс сядзібы;

рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя і прыстасаванне да сучасных патрэбаў існуючай забудовы другой паловы ХХ ст. без павелічэння яе вышыні;

знос малакаштоўнай забудовы, дысгарманічных прыбудоў і агароджаў;

упарадкаванне існуючай хаатычнай прыватнай забудовы з мэтай яе гарманізацыі з гістарычным характарам тэрыторыі ў частцы планіровачнай структуры, знешняга выгляду будынкаў, колерных рашэнняў, прыёмаў азелянення, асвятлення, уніфікацыя агароджаў;

новае будаўніцтва вышынёй да 8,0 м ад узроўню дзённай паверхні да ўзроўню вільчака даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

традыцыйнае землекарыстанне – агародніцтва, сенакос, санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў, размешчаных з усходняга і заходняга боку ад возера Опса.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 60,6 га.

22. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па ўзбочыне дарогі да берага возера Опса;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўскрайку лесу і па беразе безыменнага ручая да моста, за мостам зноў па ўскрайку лесу да скрыжавання вуліц;

на поўдні – лінія, якая ідзе па ўзбочыне праезда да берага возера Опса;

на захадзе – лінія, якая ідзе па беразе возера Опса, далей па межах зоны рэгулявання забудовы, далей па ўсходнім бартавым камені вул. Маладзёжнай да моста, далей па беразе безыменнага ручая, далей па беразе возера Опса.

23. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па ўскрайку лесу да палявой дарогі;

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па беразе возера Опса;

на захадзе – лінія, якая ідзе па трасе палявой дарогі.

24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва капітальных будынкаў;

вулічна-дарожнае будаўніцтва (магістралі, развязкі, эстакады, масты і да т.п.);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

25. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое не парушае традыцыйны характар ландшафту;

гаспадарчая дзейнасць, якая не парушае і не скажае традыцыйны характар ландшафту;

уладкаванне наземнай аўтастаянкі ўздоўж вул. Маладзёжнай;

традыцыйнае землекарыстанне – сенакос, выпас жывёлы, палявыя работы, санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, парк, (1904 г.) у в. Опса Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці»

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.