![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 верасня 2025 г. № 330
Аб узнагароджанні
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў воінскай службе, ахове дзяржаўнай граніцы, прыродаахоўнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку і барацьбу са злачыннасцю, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый, развіццё аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, транспартнай галіны, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту: