![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 1996 г. № 151
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый, падпісанае ў г. Мінску 11 красавіка 1995 г.