![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 студзеня 1995 г. № 27
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора аб устанаўленні дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Дагавор аб устанаўленні дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай, падпісаны ў г. Мінску 21 лютага 1994 г.