![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 лютага 2016 г. № 826-ПСР5
Аб узнагароджанні М.Я.Кутроўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, плённую грамадскую дзейнасць па развіцці ветэранскага руху і патрыятычным выхаванні моладзі ўзнагародзіць старшыню Маскоўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў г. Брэста Кутроўскую Марыю Якаўлеўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.