![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і Рэспублікай Беларусь адносна стварэння Пераходнага аддзялення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Мінску
Уступіла ў сілу 15 мая 1992 года
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Урад Рэспублікі Беларусь,
прымаючы да ўвагі, што Урад Рэспублікі Беларусь выявіў сваю зацікаўленасць у тым, каб Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварыла Пераходнае аддзяленне ў Мінску з мэтай падтрымкі і замацавання нацыянальных намаганняў, накіраваных на рашэнне найбольш важных праблем эканамічнага развіцця і садзеяння паскарэнню сацыяльнага прагрэсу і павышэнню ўзроўня жыцця, а таксама з мэтай распаўсюджвання інфармацыі і павышэння дасведчанасці грамадскасці аб ролі і дзейнасці арганізацыі;