![]() | Официальная правовая информация |
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2023 г. № 311-З
Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 кастрычніка 2023 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 25 кастрычніка 2023 г.
Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў, падпісанае ў г. Ісламабадзе 30 мая 2023 года.