![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 снежня 1999 г. № 1945
Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб заснаванні гандлёвых прадстаўніцтваў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб заснаванні гандлёвых прадстаўніцтваў.
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Вялічку В.У. на правядзенне перагавораў па заключэнню дадзенага Пагаднення.