![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 1999 г. № 1734
Аб выдзяленні Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання грашовых сродкаў на набыццё фосфарных угнаенняў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на набыццё фосфарных угнаенняў у Гомельскага хімічнага завода 300 млрд. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на сельскагаспадарчую вытворчасць.