![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 жніўня 1999 г. № 1304
Аб выдзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 1999 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для Цэнтральнага батанічнага саду 8,5 млрд. рублёў, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы раслін Акадэміі аграрных навук 1,782 млрд. рублёў для правядзення імі сумесных работ з таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Тэлас-Сібір».