![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2021 г. № 740
Аб вызваленні А.І.Багданава і назначэнні У.В.Калтовіча
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызваліць Багданава Аляксея Ігаравіча ад пасады намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
2. Назначыць 22 снежня 2021 г. у парадку пераводу Калтовіча Уладзіміра Васільевіча намеснікам Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага кантракта.