![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 снежня 2018 г. № 875
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
значны ўклад у развіццё сферы паслуг у галіне фізічнай культуры і спорту дзяржаўную ўстанову «Мнагапрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна»;
значны ўклад у захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, развіццё музейнай справы дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».