![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 ліпеня 2017 г. № 505
Аб узнагароджанні дзяржаўнай установы «Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванні і ахове сартоў раслін» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, укараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў найноўшай селекцыі ўзнагародзіць дзяржаўную ўстанову «Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванні і ахове сартоў раслін» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.