![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 сакавіка 2013 г. № 190
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная» эканоміка ў Беларусі» паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам і падпісанні дадзенага Пагаднення
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная» эканоміка ў Беларусі» паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам* (далей – Пагадненне) у якасці асновы для правядзення перагавораў.