![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 кастрычніка 2012 г. № 908
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву і ўкараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння захворванняў установу аховы здароўя «Пінская цэнтральная бальніца»;
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва Аверчанку Івана Фёдаравіча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграздраўніца»;