![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 лістапада 2010 г. № 1642
Аб камандзіраванні работнікаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў г. Пскоў (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 10 па 12 лістапада 2010 г. у г. Пскоў Старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рачкоўскага Ігара Анатольевіча, першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Гарульку Андрэя Георгіевіча, намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Гарбаценку Васілія Пятровіча, намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Лапо Анатолія Пятровіча.