![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 красавіка 2005 г. № 365
Аб узнагароджанні В.Л.Віннік Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу ў дзяржаўных органах, значны асабісты ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ўзнагародзіць саветніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Віннік Валянціну Леанідаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.