![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 красавіка 2001 г. № 524
Аб узнагароджанні Ф.П.Малюты Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання ўзнагародзіць галоўнага спецыяліста пратакольнага сектара пратакольна-выдавецкага аддзела ўпраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Малюту Фёдара Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.