![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2001 г. № 80
Аб узнагароджанні А.І.Вірчанкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё паліграфічнай прамысловасці ўзнагародзіць галоўнага інжынера вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку» Вірчанку Аляксея Іосіфавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.