![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2001 г. № 21
Аб выдзяленні Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, 175 млн. рублёў для фінансавання ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Расійская Федэрацыя) і сумесных даследчых праектах Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя).