![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 кастрычніка 2000 г. № 1639
Аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў па радыеэкалогіі, радыяцыйнай бяспецы, радыебіялогіі і сумежных навуках і Пагаднення аб абмене інфармацыяй у галіне адукацыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў па радыеэкалогіі, радыяцыйнай бяспецы, радыебіялогіі і сумежных навуках і Пагаднення аб абмене інфармацыяй у галіне адукацыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.