![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 кастрычніка 2000 г. № 1634
Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Правесці з 20 снежня 2000 г. па 31 студзеня 2001 г. дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам міністэрстваў, іншых органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
2. Міністэрству адукацыі да 1 снежня 2000 г. зацвердзіць пералік міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый (з іх згоды), прапанаваных для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый.