![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2000 г. № 1631
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Рэспублікі Аўстрыя аб супрацоўніцтве па пытанню добраахвотных выплат Рэспублікай Аўстрыя асобам, якія прыцягваліся нацыянал-сацыялісцкім рэжымам да рабскай і прымусовай працы
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам сацыяльнай абароны, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Федэральным Урадам Рэспублікі Аўстрыя аб супрацоўніцтве па пытанню добраахвотных выплат Рэспублікай Аўстрыя асобам, якія прыцягваліся нацыянал-сацыялісцкім рэжымам да рабскай і прымусовай працы.