![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2000 г. № 1625
Аб выдачы фінансавай дапамогі дзяржаўнаму прадпрыемству Пухавіцкаму племянному птушкаводчаму рэпрадуктару
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству працы выдаць у 2000 годзе ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнаму прадпрыемству Пухавіцкаму племянному птушкаводчаму рэпрадуктару для стварэння 40 новых працоўных месцаў тэрмінам на 3 гады фінансавую дапамогу ў памеры 120 млн. рублёў за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці.