![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2000 г. № 1428
Аб узнагароджанні В.А.Шурынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у стварэнне канструкцый і ўкараненне ў вытворчасць збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхнікі для сельскай гаспадаркі ўзнагародзіць генеральнага канструктара па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь – начальніка Галоўнага спецыялізаванага канструктарскага бюро па комплексу кормаўборачных машын вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» Шурынава Валянціна Аляксеевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.