![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2000 г. № 1423
Аб выдзяленні валютных сродкаў Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для набыцця ангіяграфічнага комплексу
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Міністэрству фінансаў выдзеліць у ІІІ квартале 2000 года Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 600 тыс. долараў ЗША для набыцця ангіяграфічнага комплексу для Рэспубліканскай бальніцы галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў. Раўназначную суму ў беларускіх рублях, вылічаную па афіцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на дату пералічэння сродкаў, аднесці на расходы, прадугледжаныя ў рэспубліканскім бюджэце па раздзелу «Ахова здароўя і фізічная культура».