![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 2000 г. № 958
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне кадастру, зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі (прыкладаецца)*.