![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 красавіка 2000 г. № 549
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Пракуратурай Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўніцтве ўрадаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў.