![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 красавіка 2000 г. № 453
Аб выдзяленні пазыкі Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання для калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых арганізацый са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», пазыку ў суме 0,9 млрд. рублёў на закупку маладняка буйной рагатай жывёлы, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня 2003 г. і выплатай 10 працэнтаў гадавых.