![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 сакавіка 2000 г. № 415
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб умовах транзіту грузаў Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем портаў і іншай транспартнай інфраструктуры Літоўскай Рэспублікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства транспарту і камунікацый, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб умовах транзіту грузаў Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем портаў і іншай транспартнай інфраструктуры Літоўскай Рэспублікі (прыкладаецца)*.