![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2000 г. № 327
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб супрацоўніцтве ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.