![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 студзеня 2000 г. № 118
Аб узнагароджанні А.Л.Жарына Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую працу, значны ўклад у распрацоўку метадаў выпрабавання трыбалагічных уласцівасцей матэрыялаў, стварэнне новых матэрыялаў для вузлоў трэння машын і арганізацыі выканання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм матэрыялазнаўчага профілю ўзнагародзіць намесніка генеральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі, доктара тэхнічных навук Жарына Анатоля Лаўрэнцьевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.