Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 лютага 2024 г. № 11

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
08.02.2024 № 11

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак» па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000336.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Ліда».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка будынка па вул. Савецкай, 31.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка будынка па вул. Савецкай, 31 ад кропкі 1 праз кропкі 2, 3, 4, 5, 6, 7 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў (аб’ёмныя і вышынныя), акрамя пракладкі і рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый і добраўпарадкавання тэрыторыі;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэннях;

правядзенне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгулявання вышыні і габарытаў новай забудовы (рэканструкцыі існуючай забудовы) на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, для забеспячэння спрыяльных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж зялёнай зоны перад будынкам па вул. Савецкай, 27 уздоўж галоўных фасадаў будынкаў па вул. Савецкай, 29 і 29А да мяжы ахоўнай зоны і ўздоўж гэтай мяжы ад кропкі 8 праз кропкі 9, 1, 7, 6, 5, 4, 3, 2; далей – у створы з галоўным фасадам будынка па вул. Савецкай, 31 на адлегласць 28 м ад кропкі 2 да кропкі 10;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па тратуары ўздоўж вул. Адама Міцкевіча на адлегласць 70 м ад кропкі 10 да кропкі 11;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Адама Міцкевіча, 24 да будынка па вул. Савецкай, 23А ад кропкі 11 да кропкі 12; далей – уздоўж паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 23А да перасячэння з лініяй, праведзенай уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 27 праз кропку 13 да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 27 ад будынка па вул. Савецкай, 23А да будынка па вул. Савецкай, 25 ад кропкі 14 праз кропкі 15 і 16; далей – уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 25 ад кропкі 16 да кропкі 8.

12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 34; далей уздоўж агароджы тэрыторыі з боку вул. Адама Міцкевіча і вул. Савецкай; далей уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 32 і ў створы з гэтым фасадам да ўнутрыдваравога праезда ад кропкі 17 праз кропкі 18 і 19 да кропкі 20;

на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па ўнутрыдваровым праездзе да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 30В ад кропкі 20 да кропкі 21; далей – уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 30 і зямельнага ўчастка па вул. Адама Міцкевіча, 32 ад кропкі 21 праз кропкі 22 і 23 да кропкі 17.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў гістарычнай забудовы, якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю менш 50 %, вышынёй больш за 1,2 м.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак»
па вул. Савецкай, 31 у г. Лідзе
Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.