![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лістапада 2023 г. № 171
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палац Юндзілаў» па вул. Талочкі, 10 у г. Івацэвічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палац Юндзілаў» па вул. Талочкі, 10 у г. Івацэвічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палац Юндзілаў» па вул. Талочкі, 10 у г. Івацэвічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палац Юндзілаў» па вул. Талочкі, 10 у г. Івацэвічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Палац Юндзілаў» па вул. Талочкі, 10 у г. Івацэвічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000734.
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе установы аховы здароўя «Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца» (далей – Івацэвіцкая ЦРБ).
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай тэрыторыі палаца з улікам існуючага комплексу забудовы Івацэвіцкай ЦРБ.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м паралельна паўночна-заходняму фасаду палаца ад кропкі 1 да кропкі 2;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бардзюра мясцовага праезду ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м паралельна паўднева-ўсходняму фасаду палаца ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мясцовага праезду ад кропкі 4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняюцца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынка, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння фасадаў, пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку 2-га зав. Талочкі ад кропкі 5 да кропкі 6;
на паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе – умоўная крывая лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку вуліц Свярдлова і Талочкі ад кропкі 6, праз кропкі 7-8-9-10 на паўднёвы ўсход да кропкі 11;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнага боку 2-га зав. Талочкі ад кропкі 11, праз кропкі 12-13 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва (узвядзенне), рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 15 м (на зямельным участку Івацэвіцкай ЦРБ), вышэй за 8 м (на зямельных участках іншых уласнікаў) ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне з боку навакольных вуліц і завулка агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;
пасадка дрэў і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць (ці могуць стварыць у далейшым) перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.