![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 сакавіка 2023 г. № 23
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Савецкай у г. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000452.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Лунінецкае ЖКХ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з пашпартам воінскага пахавання № 56 памерам 50 х 20 м.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі каардынат 1-2-3-4-1.
8. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.
9. Ахоўная зона супадае з мяжой сквера, у якім размешчана воінскае пахаванне.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная прамая лінія, якая праходзіць па паўночнаму баку сквера ад кропкі 5 да кропкі 6;
на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы сквера ад кропкі 6 на поўдзень праз кропку 7 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ад кропкі 8 на паўднёвы захад да кропкі 9;
на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж існуючай агароджы ад кропкі 9 на поўнач праз кропку 10 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.