Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 26.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2022 г. № 116

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дэкаратыўнае аздабленне касцёла: галоўны і бакавыя алтары, роспісы, драўляны алтар капліцы св. Барбары, амвон, арган, каваная рашотка прэсбітэрыя, флігель, фрагменты мураванай агароджы, падмуркі кляштара» ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дэкаратыўнае аздабленне касцёла: галоўны і бакавыя алтары, роспісы, драўляны алтар капліцы св. Барбары, амвон, арган, каваная рашотка прэсбітэрыя, флігель, фрагменты мураванай агароджы, падмуркі кляштара» ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.12.2022 № 116

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дэкаратыўнае аздабленне касцёла: галоўны і бакавыя алтары, роспісы, драўляны алтар капліцы св. Барбары, амвон, арган, каваная рашотка прэсбітэрыя, флігель, фрагменты мураванай агароджы, падмуркі кляштара» ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дэкаратыўнае аздабленне касцёла: галоўны і бакавыя алтары, роспісы, драўляны алтар капліцы св. Барбары, амвон, арган, каваная рашотка прэсбітэрыя, флігель, фрагменты мураванай агароджы, падмуркі кляштара» ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дэкаратыўнае аздабленне касцёла: галоўны і бакавыя алтары, роспісы, драўляны алтар капліцы св. Барбары, амвон, арган, каваная рашотка прэсбітэрыя, флігель, фрагменты мураванай агароджы, падмуркі кляштара» ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 611Г000422.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэегулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах асноўнай часткі зямельнага ўчастка, які гістарычна склаўся, дзе размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць і яе элементы.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка касцёла да кропкі 34;

на паўднёвым усходзе, усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка касцёла праз кропкі 35, 36 да кропкі 37;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка касцёла праз кропку 38 да кропкі 39;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж воднага канала на тэрыторыі зямельнага ўчастка касцёла праз кропкі 8, 9 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэнні спрыяльных умоў успрымання ўсіх будынкаў і збудаванняў былога кляштара і вызначана ў межах тэрыторыі зямельнага ўчастка касцёла і на тэрыторыі плошчы з боку галоўнага фасада будынка.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 1 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка касцёла да праезнай часткі цотнага боку вул. Чкалава да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень ад кропкі 2 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Чкалава да кропкі 3; далей на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча да кропкі 4; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча да кропкі 5;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча праз кропку 6 да кропкі 7;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 7 уздоўж канала праз кропкі 8 і 9 да кропкі 1.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці і будаўніцтва неабходных для яе функцыянавання інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;

рэканструкцыя існуючых негістарычных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага характару ландшафту і рэльефу;

усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі існуючай забудовы аграгарадка Будслаў у зоне бачнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход ад кропкі 10 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чкалова, 13 праз кропку 11 да кропкі 12; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Васілевіча да кропкі 13;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы захад паралельна паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Васілевіча, 2 і вул. Лясной, 5 да кропкі 14; далей праз вул. Лясную да кропкі 15; далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лясной, 4 да кропкі 16; далей на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. 1 Мая да кропкі 17; далей па лініі на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Кірава да кропкі 18; далей на паўночны захад уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Савецкай да кропкі 19; далей на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка ўстановы адукацыі «Будслаўская сярэдняя школа імя Паўліны Мядзёлкі» праз кропку 20 да кропкі 21; далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Савецкай да кропкі 22; далей на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Камсамольскай і ў створы з ёй да кропкі 23;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 23 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паштовай, 39 і канала да кропкі 24; далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Паштовай да кропкі 25; далей на паўночны захад да кропкі 26 і на поўнач праз кропкі 27, 28 да кропкі 29; далей на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвоная плошча, 12 праз кропку 30 да кропкі 31; далей на паўночны ўсход уздоўж мясцовага праезда па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чырвоная плошча, 13 да кропкі 6; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча да кропкі 5; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча да кропкі 4; далей на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоная плошча да кропкі 3; далей на паўночны ўсход уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Чкалава да кропкі 2; далей на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Чкалава, 3 да кропкі 1; далей на паўночны ўсход да кропкі 10.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

ажыццяўленне будаўнічай дзейнасці, якая можа прывесці да змены традыцыйнага сілуэту забудовы або яе фрагментаў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і каляровых рашэнняў, без прымянення традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

усталяванне з боку вул. Чырвоная плошча непразрыстай агароджы зямельных участкаў вышынёй больш за 1,2 м і з ужываннем неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў (металапрофіль, бетон і аналагічныя матэрыялы);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі поймы р. Сэрвач у непасрэднай блізкасці ад будынка касцёла з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна злучанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад левага берага р. Сэрвач ад кропкі 32 на ўсход у створы з паўночнай мяжой зямельнага ўчастка па вул. Чкалава, 13 да кропкі 10;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы захад да кропкі 1; далей уздоўж канала на тэрыторыі зямельнага ўчастка касцёла праз кропкі 9 і 8 да праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-9232 «Ст. Будслаў – Даўгінава» (далей – аўтамабільнай дарогі Н-9232) да кропкі 7; далей уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-9232 да кропкі 6; далей на паўднёвы захад уздоўж мясцовага праезду да кропкі 31; далей праз кропкі 30, 29, 28, 27 да кропкі 26;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 26 да левага берага р. Сэрвач да кропкі 33;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход па прыроднай мяжы ад кропкі 33 уздоўж левага берага р. Сэрвач да кропкі 32.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

змена існуючага ландшафту, акрамя аднаўлення страчаных элементаў воднай сістэмы і азелянення;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

Межы зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з межамі ахоўнай зоны.

20. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Комплекс былога кляштара
бернардзінцаў: касцёл Унебаўзяцця
Найсвяцейшай Дзевы Марыі,
дэкаратыўнае аздабленне касцёла:
галоўны і бакавыя алтары, роспісы,
драўляны алтар капліцы св. Барбары,
амвон, арган, каваная рашотка
прэсбітэрыя, флігель, фрагменты
мураванай агароджы, падмуркі кляштара»
ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага
раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.