Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 15.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 студзеня 2023 г. № 14

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты»: руіны палаца, парк» у в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты»: руіны палаца, парк» у в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.01.2023 № 14

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты»: руіны палаца, парк» у в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты»: руіны палаца, парк» у в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля «Радзівілімонты»: руіны палаца, парк» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000212.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Клецкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦі. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах захаваўшайся гістарычнай тэрыторыі парку, дзе размешчаны рэшткі былой сядзібы, з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па лініі берага ставаў ад кропкі 1 уздоўж паўночна-заходняга, паўночнага, паўночна-ўсходняга берагоў адхонаў воднай сістэмы праз кропкі 2 і 3 да кропкі 4;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 5; далей уздоўж межы зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 2 праз кропкі 6 і 7 да кропкі 8; далей на паўночны захад да кропкі 9; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 6 да кропкі 10; далей на захад да кропкі 11; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 8 праз кропку 12 да кропкі 13; далей уздоўж праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 14; далей на паўднёвы захад да кропкі 15; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 16;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на захад уздоўж мяжы масіва зялёных насаджэнняў праз кропкі 17 і 18 да кропкі 19;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад уздоўж мяжы масіва зялёных насаджэнняў да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці, гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, выкананых на падставе навукова-даследчых вышуканняў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва неабходных для яе функцыянавання інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, у тым ліку дысгарманічных, з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

страта памятнага каменя, прычыненне яму шкоды;

усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

навукова неабгрунтаванае правядзенне рэканструкцыі архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі парку, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

змяненне існуючага характару ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

10. Дысгарманічны будынак былога дома культуры рэкамендуецца вынесці па-за межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да тэрыторыі парка, на тэрыторыі забудовы ўздоўж вул. Школьнай, вул. Паркавай, на тэрыторыі былога заводу.

12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж праезнай часткі вул. Школьнай праз кропкі 21, 22, 23, 24, 25, 26, 27 да кропкі 28; далей уздоўж праезнай часткі вул. Садовая і агароджы вытворчай тэрыторыі да кропкі 29;

на паўднёвым захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 29 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы вытворчай тэрыторыі і ў створы з ёй праз кропкі 30, 31, 32 да кропкі 33; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Паркавай, 16, 14 праз кропкі 34, 35, 36 да кропкі 37; далей на паўночны захад праз кропку 16 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7, 6 да кропкі 5;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж праезнай часткі вул. Паркавай праз кропку 4 да кропкі 38; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 72, 70, 68А, 68 праз кропкі 39, 40, 41 да кропкі 42; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы захад, паўночны захад праз кропкі 43, 44 да кропкі 45; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж мясцовага праезда да кропкі 20.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху на тэрыторыі сядзібных зямельных участкаў в. Чырвоная Зорка;

знішчэнне, прычыненне шкоды, змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў будынкаў, якія валодаюць комплексам каштоўных гісторыка-архітэктурных якасцей (будынак былога свірана, будынак былой гаспадарчай пабудовы, будынак былога бровара);

знішчэнне, асушванне ставаў уздоўж вул. Школьнай і ўздоўж пад’езда да вытворчай тэрыторыі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту ўсталявана на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі парку з паўночнага і з паўднёвага бакоў з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна злучанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

15. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту прылягае да тэрыторыі парку з паўночнага боку.

16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж масіва драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 47, 48, 49; далей па мяжы зямельнага ўчастка кацельні в. Чырвоная Зорка праз кропкі 50, 51, 52, 53; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж мясцовага праезда да кропкі 45; далей на паўднёвы ўсход па мяжы зямельных участкаў праз кропкі 44, 43, 42; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 68, 68А, 70, 72 праз кропкі 41, 40, 39 да кропкі 38;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 38 уздоўж праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 4; далей уздоўж паўночна-заходняга, паўночнага, паўночна-ўсходняга берагоў адхонаў воднай сістэмы праз кропкі 3, 2 да кропкі 1;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паласы драўняна-хмызняковай расліннасці на паўночны захад праз кропку 54 да кропкі 46.

17. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту прылягае да тэрыторыі парку з паўднёвага боку, дзе раней знаходзіўся сядзібны сад.

18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход да кропкі 37; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Паркавай, 14, 16 праз кропкі 36, 35, 34 да кропкі 33; далей ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой вытворчай тэрыторыі да кропкі 32;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 32 да кропкі 55; далей на паўночны захад уздоўж паласы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропку 56 да кропкі 19;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-заходняй мяжы масіва зялёных насаджэнняў праз кропкі 18, 17 да кропкі 16.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага рэльефу і ландшафту, за выключэннем аднаўлення згубленага саду з паўднёвага боку парку і воднай сістэмы з паўночнага боку парку.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

20. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, непасрэдна вакол руін палаца.

21. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол руін палаца праз кропкі 13–14–15–57–13.

22. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Фрагменты палацава-паркавага ансамбля
«Радзівілімонты»: руіны палаца, парк»
у в. Чырвоная Зорка Клецкага раёна Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.