Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 05.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2022 г. № 117

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепа, парк, ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепа, парк, ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.12.2022 № 117

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепа, парк, ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепа, парк, ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў: жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, падземная частка фамільнага склепа, парк, ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000646.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый сістэмы адукацыі Полацкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах фрагмента парка, на тэрыторыі якога размяшчаюцца асноўныя жылыя і гаспадарчыя будынкі былой сядзібы, ставы і алеі.

Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і з’яўляецца зонай найлепшага ўспрымання яе элементаў.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход уздоўж алейнай пасадкі паўночна-ўсходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 2 да кропкі 3; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход у створы з заходне-паўночным фасадам гаспадарча-жылой пабудовы да кропкі 4; далей па лініі паўночна-ўсходняга фасада гэтай пабудовы на паўднёвы ўсход праз кропку 5 у створы з ўсходнім фасадам гаспадарчай пабудовы да кропкі 6;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на захад уздоўж паўднёвага фасада гаспадарчай пабудовы да кропкі 7; далей па лініі, якая ідзе на поўдзень уздоўж алейнай пасадкі ўсходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 8 да кропкі 9 да жылой забудовы; далей на паўднёвы захад праз праезную частку под’язной дарогі да кропкі 10;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны захад уздоўж алейнай пасадкі паўднёва-заходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 11 да кропкі 12; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж става да кропкі 13;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 13 паралельна паўднёва-заходняму фасаду жылога дома былой сядзібы да кропкі 14; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж алейнай пасадкі паўднёва-ўсходняга баку дарогі да кропкі 15; далей на паўночны захад праз праезную частку дарогі да кропкі 16; далей на паўночны ўсход уздоўж алейнай пасадкі паўночна-заходняга баку дарогі праз кропкі 17 і 18 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

навукова неабгрунтаваная змена (у тым ліку змена параметраў будынкаў), страта канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці і пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя існуючых негістарычных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і ўжываннем дысануючых матэрыялаў і колеравых рашэнняў;

усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання аб'ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

высечка дрэў у алейных пасадках, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння і без аднаўлення страчаных зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі сучаснай забудовы зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

11. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі сядзібнай забудовы з паўночнага баку тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход уздоўж сядзібнай забудовы да кропкі 43;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 43 на паўднёвы ўсход да праезнай часткі дарогі да кропкі 42;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 42 уздоўж праезнай часткі дарогі да кропкі 41;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 41 уздоўж алейнай пасадкі паўночна-ўсходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 2 да кропкі 1.

13. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі былой сядзібы Паклеўскіх-Козелаў, дзе знаходзяцца жылыя і гаспадарчыя пабудовы былой школы-інтэрната і сядзібная забудова в. Быкаўшчына.

14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж алейнай пасадкі паўночна-заходняга баку дарогі праз кропку 17 да кропкі 16; далей праз праезную частку дарогі на паўднёвы ўсход да кропкі 15; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж алейнай пасадкі паўднёва-ўсходняга баку дарогі да кропкі 29; далей на паўднёвы ўсход па лініі паўночна-ўсходняга фасада будынка да кропкі 28; далей на паўднёвы ўсход праз кропкі 27, 26, 25 да кропкі 24; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход, паўночны захад уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі былой школы-інтэрната праз кропку 23 да кропкі 13; далей на паўночны ўсход уздоўж става да кропкі 12; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж алейнай пасадкі заходняй, паўднёва-заходняй бакоў пад’язной дарогі праз кропку 11 да кропкі 22;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 22 да кропкі 21; далей уздоўж мяжы тэрыторыі былой сядзібы Паклеўскіх-Козелаў праз кропку 20 да кропкі 19; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж дарогі да кропкі 18.

15. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёва-ўсходняй мяжы былой сядзібы па абодва бакі пад’язной дарогі, дзе размешчана сучасная сядзібная забудова в. Быкаўшчына.

16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка в. Быкаўшчына, 19 да кропкі 31;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 31 на поўдзень уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка в. Быкаўшчына, 19 да кропкі 32;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка в. Быкаўшчына, 25 праз кропку 35 да кропкі 36;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўночны захад ўздоўж існуючых пабудоў да кропкі 37;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 37 на паўночны ўсход уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка в. Быкаўшчына, 13 да кропкі 38; далей па лініі, якая ідзе на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка в. Быкаўшчына, 15 да кропкі 39; далей на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняй мяжы гэтага зямельнага ўчастка да кропкі 40; далей на паўночны ўсход да кропкі 30.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

павелічэнне вышыні трохпавярховага будынка былой школы-інтэрната на зямельным участку в. Быкаўшчына, 14;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і каляровых рашэнняў, без прымянення традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

змена трасіроўкі пад’язной дарогі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на азелянёнай тэрыторыі былой сядзібы і на тэрыторыі, якая прылягае да яе з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна злучанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

19. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на тэрыторыі паўднёва-заходняга берага вадаёма, прылягае да паўночна-ўсходняй, усходняй, паўднёва-заходняй межаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

20. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж берагавой паўднёва-заходняй лініі вадаёма ад кропкі 44 да кропкі 45; далей па лініі, якая ідзе на паўночны захад і поўдзень уздоўж прасёлкавай дарогі праз кропку 46 да кропкі 47; далей на паўднёвы захад уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы ляснога масіва праз кропку 33 да кропкі 34; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга баку пад’язной дарогі да кропкі 48;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 48 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга баку аўтамабільнай дарогі Н-3204 да кропкі 49; далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняй мяжы былой сядзібы да кропкі 21; далей па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 22; далей па лініі, якая ідзе на паўднёвы ўсход уздоўж алейнай пасадкі паўднёва-заходняга баку пад’язной дарогі да кропкі 10; далей па мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 37, 36, 35, 32, 31, 30, 40, 39, 38 да кропкі 9; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж алейнай пасадкі паўночна-ўсходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 8 да кропкі 7; далей па мяжы тэрыторыі ахоўнай зоны праз кропкі 6, 5, 4, 3 да кропкі 41; далей на паўночны ўсход па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 42 да кропкі 43; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 44.

21. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на азелянёнай тэрыторыі цэнтральнай часткі былой сядзібы, прылягае да паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

22. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы ўсход уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі былой школы-інтэрната да кропкі 23;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі былой школы-інтэрната ад кропкі 23 да кропкі 24;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 24 да кропкі 25;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўночны захад праз кропкі 26, 27, 28 да кропкі 29; далей па лініі, якая ідзе на паўночны ўсход паралельна паўднёва-ўсходняму баку дарогі да кропкі 14.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рэканструкцыі існуючых інжынерных збудаванняў без павелічэння іх аб'ёмна-прасторавага рашэння;

прымяненне дысануючых, неўласцівых гістарычнаму ассяроддзю матэрыялаў і колеравых рашэнняў;

змена існуючага ландшафту, акрамя аднаўлення страчаных элементаў воднай сістэмы і азелянення;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены характару ландшафту.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

24. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоне, за выключэннем алей.

25. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход уздоўж алейнай пасадкі паўночна-ўсходняга баку пад’язной дарогі праз кропку 2 да кропкі 3; далей на паўночны ўсход да кропкі 4; далей на паўднёвы ўсход праз кропку 5 да кропкі 6; далей уздоўж става праз кропку 7 праз кропку 12 да кропкі 13; далей на паўночны захад паралельна паўднёва-заходняму фасаду сядзібнага дома праз кропку 14 да кропкі 17; далей уздоўж дарогі праз кропку 18 да кропкі 1.

26. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Былая сядзіба Паклеўскіх-Козелаў:
жылы дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы,
падземная частка фамільнага склепа, парк,
ставы, алеі» ў в. Быкаўшчына
Полацкага раёна Віцебскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.