Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 10.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2022 г. № 96

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнай станцыі» на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнай станцыі» на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
04.11.2022 № 96

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнай станцыі» на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнай станцыі» на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак чыгуначнай станцыі» на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000747.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з мяжой ахоўнай зоны.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 51°48'17.16'' / 23°38'36.33'' на паўднёвы ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 51°48'17.38'' / 23°38'38.79'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад праз кропку 3 з каардынатамі 51°48'15.64'' / 23°38'36.79'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны захад да кропкі 4 з каардынатамі 51°48'15.64'' / 23°38'36.79'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў асяроддзі, якое гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і недапушчальнасці пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная прыватная забудова, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 51°48'19.34'' / 23°38'35.19'' на паўднёвы ўсход да кропкі 6 з каардынатамі 51°48'19.46'' / 23°38'36.69'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы захад праз кропку 7 з каардынатамі 51°48'17.67'' / 23°38'37.15'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад да кропкі 8 з каардынатамі 51°48'16.71'' / 23°38'35.80'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі вул. Чыгуначнай ад кропкі 8 да кропкі 5.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі існуючых будынкаў не вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху;

замена традыцыйных для рэгіёну драўляных платоў на непразрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя агароджы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

16. Мяжой зоны аховы ландшафта з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 з каардынатамі 51°48'20.90'' / 23°38'35.15'' на паўднёвы ўсход да кропкі 10 з каардынатамі 51°48'21.08'' / 23°38'38.06'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі ад кропкі 10 на паўднёвы захад праз кропку 11 з каардынатамі 51°48'14.89'' / 23°38'39.33'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дарогі вул. Чыгуначнай ад кропкі 11 на поўнач да кропкі 9.

17. У зоне аховы ландшафту забаронена:

новае будаўніцтва, акрамя элементаў інфраструктуры, неабходных для сучаснага выкарыстання гістрорыка-культурнай каштоўнасці (стаянка, туалет і іншыя);

усталяванне буйнамаштабных рэкламных канструкцый;

памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Будынак чыгуначнай станцыі»
на станцыі Дубіца Брэсцкага раёна
Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.