![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2022 г. № 62
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы гарадскі асабняк» па вул. Рыжкова, 11 у г. Мазыры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы гарадскі асабняк» па вул. Рыжкова, 11 у г. Мазыры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы гарадскі асабняк» па вул. Рыжкова, 11 у г. Мазыры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы гарадскі асабняк» па вул. Рыжкова, 11 у г. Мазыры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Былы гарадскі асабняк па вул. Рыжкова, 11 у г. Мазыры Мазырскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Г000861.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ў складзе праекта «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ў мэтах захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.
8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе, поўдні і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй, паўднёвай і паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рыжкова, 11 ад участка па вул. Рыжкова, 11А да верхняй броўкі адхону – кропкі 1, 2, 3, 4, 5;
на паўночным усходзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж верхняй броўкі адхону на адлегласць 40 м ад кропкі 5 да кропкі 6; далей – уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рыжкова, 11 – кропкі 6, 7, 1.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, у тым ліку размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;
правядзенне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленным заканадаўствам.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.
11. Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 4 да кропкі 5;
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе па верхняй броўцы адхону ўздоўж паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй і паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рыжкова, 11 – кропкі 5, 8, 9, 10, 4.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 4,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх).
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рыжкова, 11Д ад кропкі 1 да кропкі 7; далей – уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Рыжкова, 11Д да ўнутрыдваровага праезда дома па вул. Рыжкова, 11Г ад кропкі 7 да кропкі 12;
на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыдваровага праезда дома па вул. Рыжкова, 11Г ад кропкі 12 да кропкі 11; далей – уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Рыжкова, 11Г і вул. Рыжкова, 11А ад кропкі 11 да кропкі 1.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай – 2 паверхі).
16. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ад мяжы ахоўнай зоны да ўнутрыдваравога праезда дома па вул. Рыжкова, 11Г ад кропкі 7 да кропкі 12;
на паўночным захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыдваровага праезда дома па вул. Рыжкова, 11Г ад кропкі 12 да кропкі 13; далей – уздоўж праезда паміж дамамі па вул. Рыжкова, 11Г і вул. Пушкіна, 53 ад кропкі 13 да кропкі 14; уздоўж праезнай часткі вул. Пушкіна ад кропкі 14 да кропкі 15; далей – уздоўж заходняй і паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пушкіна, 53 – кропкі 15, 16, 17;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па ўнутрыдвароваму праезду ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Пушкіна, 51, 49 да верхняй броўкі адхону ад кропкі 17 да кропкі 18;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж верхняй броўкі адхону да мяжы ахоўнай зоны – кропкі 18, 19, 20; далей – уздоўж мяжы ахоўнай зоны – кропкі 20, 6, 7.
17. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляецца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ад кропкі 11 да кропкі 1; далей – уздоўж мяжы ахоўнай зоны да паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 64В ад кропкі 1 да кропкі 2;
на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы зямельных ўчасткаў па вул. Ленінскай, 64В, 64Г да будынка па вул. Ленінскай, 64Б ад кропкі 2 да кропкі 21; далей – уздоўж усходняга фасада будынка па вул. Ленінскай, 64Б да паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 64Г ад кропкі 21 да кропкі 22;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ленінскай, 64Г і ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Ленінскай, 64В да мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ад кропкі 11 да кропкі 12.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 2 паверхі з мансардай – 3 паверхі).
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
19. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, зялёнай зоны, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
20. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да ахоўнай зоны ад кропкі 21 да кропкі 2; далей – уздоўж верхняй броўкі адхону па мяжы ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – кропкі 2, 3, 4, 10;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы аўтастаянкі і праезду ўздоўж дома па вул. Ленінскай, 60 да ніжняй броўкі адхону ад кропкі 10 да кропкі 23; вакол адхону – кропкі 23, 24, 25, 26; далей – па мяжы праезда ўздоўж дома па вул. Ленінскай, 62 – кропкі 26, 27, 21.
21. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб аб’ектах расліннага свету, а таксама акрамя санітарных рубак).