Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 54

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 апреля 2020 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/35426 от 28.05.2020 г.) <W22035426p>

 

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2019 № 54
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.04.2020 № 33)

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Курган Славы на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000591 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пляцоўкі, на якой размешчаны Курган Славы.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці – 2,43 га.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы, ад кропкі з каардынатамі 54°01'11.0993'', 27°53'52.1472'' да кропкі з каардынатамі 54°01'09.9939'', 27°53'57.1786''; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'06.4232'', 27°53'58.6951'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы, ад кропкі з каардынатамі 54°01'06.4232'', 27°53'58.6951'' да кропкі з каардынатамі 54°01'04.9830'', 27°53'52.2353'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы, ад кропкі з каардынатамі 54°01'04.9830'', 27°53'52.2353'' да кропкі з каардынатамі 54°01'08.1118'', 27°53'49.2256'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы, ад кропкі з каардынатамі 54°01'08.1118'', 27°53'49.2256'' да кропкі з каардынатамі 54°01'11.0993'', 27°53'52.1472''.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў захавання і стварэння найлепшых умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем тэрыторыі, якая прылягае да будынка кафэ, адміністрацыйнага будынка і паркоўкі.

Плошча ахоўнай зоны – 32,7 га.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночным баку рэспубліканскай аўтадарогі Р-53/П1 «Пад’езд да Кургана Славы ад аўтамабільнай дарогі Р-53» (далей – аўтадарогі Р-53/П1) ад кропкі з каардынатамі 54°01'13.3217'', 27°53'36.1499'' да кропкі перасячэння з паўночна-заходнім бокам рэспубліканскай аўтадарогі Р-53 «Слабада – Навасады» (далей – аўтадарогі Р-53) з каардынатамі 54°01'15.0268'', 27°54'50.6435'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад паўночна-заходняга боку аўтадарогі Р-53 ад кропкі перасячэння з аўтадарогай Р-53/П1 з каардынатамі 54°01'15.0268'', 27°54'50.6435'' да кропкі перасячэння з усходнім бокам мясцовага праезду да рэспубліканскай аўтадарогі Р-80 «Слабада – Паперня» (далей – аўтадарогі Р-80) з каардынатамі 54°00'58.9254'', 27°53'44.4676'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку мясцовага праезду да аўтадарогі Р-80 ад кропкі з каардынатамі 54°00'58.9254'', 27°53'44.4676'' да кропкі з каардынатамі 54°01'03.1712'', 27°53'34.8335'', далей на паўночны ўсход уздоўж праезду да паркоўкі і па ўмоўнай лініі ў створы з ім да кропкі з каардынатамі 54°01'09.1737'', 27°53'41.3360'', далей на паўночны захад да кропкі перасячэння з аўтадарогай Р-53/П1 з каардынатамі 54°01'13.3217'', 27°53'36.1499''.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці захавання маштабу існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы ўключае тэрыторыю будынка кафэ, адміністрацыйнага будынка, прыбіральняў, тэхнічнага басейна, сонечных батарэй.

Плошча зоны рэгулявання забудовы – 5,18 га.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку аўтадарогі Р-53/П1 ад кропкі з каардынатамі 54°01'12.8528'', 27°53'25.2050'' да кропкі з каардынатамі 54°01'13.3217'', 27°53'36.1499'';

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі з каардынатамі 54°01'13.3217'', 27°53'36.1499'' да кропкі з каардынатамі 54°01'03.1712'', 27°53'34.8335'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім баку мясцовага праезду да аўтадарогі Р-80 ад кропкі з каардынатамі 54°01'03.1712'', 27°53'34.8335'' да кропкі з каардынатамі 54°01'12.8528'', 27°53'25.2050''.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў, акрамя рэканструкцыі існуючай забудовы (не вышэй за 5 метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху), а таксама работ па падтрымцы існуючай забудовы ў належным тэхнічным стане (капітальны і бягучы рамонт);

узвядзенне збудаванняў, акрамя тэматычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і не вышэй за 8 метраў ад узроўню глебы да ўзроўню верха агульнай вышыні канструкцыі (без уліку вышыні экспаната);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне буйнапамерных рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай забеспячэння найлепшых умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання гістарычнага ландшафту, які ўспрымаецца з верхняй пляцоўкі Кургана Славы.

17. Зона аховы ландшафту вызначана ў межах бачнасці Кургана Славы.

Плошча зоны аховы ландшафту – 822,5 га.

18. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°02'01.4826'', 27°52'18.2468'' да кропкі з каардынатамі 54°01'51.9838'', 27°54'30.2347''; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'40.3850'', 27°55'16.0342''; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ляснога масіва з усходняга боку Кургана Славы, па паўночна-ўсходняй мяжы гэтага ляснога масіва і ў створы з ёй да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 475 метраў да паўднёвага ўсходу ад восі аўтадарогі Р-53 з каардынатамі 54°01'05.4965'', 27°55'33.9477'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 475 мераў да паўднёвага ўсходу ад восі аўтадарогі Р-53 ад кропкі з каардынатамі 54°01'05.4965'', 27°55'33.9477'' да кропкі з каардынатамі 54°00'48.9758'', 27°54'21.3807'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°00'48.9758'', 27°54'21.3807'' да кропкі з каардынатамі 54°00'43.1053'', 27°54'22.1151''; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 430 метраў да паўночнага ўсходу ад восі рэспубліканскай аўтадарогі М-2 «Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск» (далей – аўтадарогі М-2) да кропкі перасячэння з воссю чыгункі напрамку Мінск – Масква з каардынатамі 53°59'41.1832'', 27°55'40.1374'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па восі чыгункі Мінск – Масква ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 430 метраў да паўночнага ўсходу ад восі аўтадарогі М-2 з каардынатамі 53°59'41.1832'', 27°55'40.1374'' да кропкі перасячэння з воссю аўтадарогі М-2 з каардынатамі 53°59'43.7150'', 27°55'08.4020''; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па восі аўтадарогі М-2 да кропкі перасячэння з воссю аўтадарогі Н-9539 «Усяжа – Задомля – Слобода» (далей – аўтадарога Н-9539) у в. Сасновая з каардынатамі 54°00'35.8679'', 27°51'42.9110''; далей на паўднёвым захадзе – па восі аўтадарогі Н-9539 у в. Сасновая да кропкі з каардынатамі 54°00'47.6608'', 27°51'22.8571'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°00'47.6608'', 27°51'22.8571'' да кропкі з каардынатамі 54°01'08.3472'', 27°52'06.2976'; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'16.1505'', 27°51'52.6954''; далей на захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'23.5793'', 27°51'51.8644''; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'40.5698'', 27°52'27.5603''; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'48.1215'', 27°52'08.5356''; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі аўтадарогі Н-9539 у в. Задомля да кропкі з каардынатамі 54°02'01.4826'', 27°52'18.2468''.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту.

 


 


Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.