Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 снежня 2018 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова» ў г. Гродна»

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова» ў г. Гродна».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

04.12.2018 № 69

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці  «Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова» ў г. Гродна

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць)  «Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова» ў г. Гродна (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Комплекс будынкаў былой сядзібы «Станіславова»: палац (вул. Ціміразева, 3), два флігеля (вул. Ціміразева, 1, вул. Ціміразева, 1а), гаспадарчыя пабудовы (вул. Ціміразева, 1) у г. Гродна з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000033 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы комплексу будынкаў былой сядзібы «Станіславова» выкананы УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» у складзе праекта «Праект дэтальнага планавання квартала забудовы вул. Дзяржынскага – вул. Церашковай – вул. Каханоўскага – вул. 17 Верасня ў г. Гродна».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 3,4 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія ўздоўж перыметра забудовы гаспадарчага двара сядзібы да агароджы тэрыторыі крамы (53.693897°N, 23.843679°Е – 53.693870°N, 23.845516°Е), лінія ўздоўж адхону, па верху якога ўсталявана агароджа крамы (53.693870°N, 23.845516°Е – 53.693778°N, 23.845516°Е – 53.693682°N, 23.845641°Е), бартавы камень праезду (53.693682°N, 23.845641°Е – 53.693692°N, 23.846367°Е), лінія паралельная фасаду палаца да перасячэння з лініяй, якая абмяжоўвае ахоўную зону з усходу (53.693924°N, 23.846410°Е – 53.693909°N, 23.847350°Е);

на захадзе – лінія ўздоўж перыметра забудовы гаспадарчага двара сядзібы, уключаючы рэшткі каменнай агароджы (53.693897°N, 23.843679°Е – 53.692690°N, 23.843642°Е);

на поўдні – лінія ўздоўж перыметра забудовы гаспадарчага двара сядзібы і агароджы да скрыжавання з лініяй, якая абмяжоўвае ахоўную зону з усходу, уключаючы пад’язную алею (вул. Ціміразева) у межах пешаходнага тратуара і агароджы індывідуальнай жылой забудовы (53.692690°N, 23.843642°Е – 53.692703°N, 23.846562°Е – 53.690980°N, 23.846535°Е – 53.690967°N, 23.846774°Е – 53.692705°N, 23.846836°Е – 53.692708°N, 23.847635°Е);

на ўсходзе – лінія ўздоўж адмосткі ўсходняга флігеля (паралельна восі параднага двара) да перасячэння з лініямі, якія абмяжоўваюць ахоўную зону з поўначы і поўдня ўключна з гаспадарчай пабудовай (53.693909°N, 23.847350°Е – 53.692803°N, 23.847350°Е – 53.692806°N, 23.847635°Е – 53.692708°N, 23.847635°Е).

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый;

вырубка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і больш (за выключэннем санітарнай);

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. Для забеспячэння спрыяльнага ўспрымання комплексу ў цэлым рэкамендуецца дэмантаваць на тэрыторыі гаспадарчага двара забудову другой паловы XX стагоддзя, вынесці прамыслова-складскія аб’екты, выканаць мерапрыемствы па памяншэнні негатыўнага ўздзеяння на ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці дысаніруючых элементаў забудовы (9-павярховага жылога дома і будынка крамы) за кошт каляровага рашэння фасадаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы 5,7 га.

12. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў: з захаду і з усходу вул. Ціміразева. У межы зоны рэгулявання забудовы ўвайшлі: квартал прыватнай жылой забудовы паміж вул. Ціміразева, вул. Каханоўскага і зав. Ціміразева; тэрыторыя жылой забудовы, якая прымыкае да ахоўнай зоны помніка з усходу (да агароджы тэрыторыі дзіцячага садка); частка тэрыторыі прамысловага прадпрыемства.

13. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага ўчастка з’яўляюцца:

з поўначы – супадаюць з мяжой ахоўнай зоны (53.692690°N, 23.843642°Е – 53.692703°N, 23.846562°Е);

з захаду – праходзяць па лініі агароджы тэрыторыі прамысловага прадпрыемства (53.692690°N, 23.843642°Е – 53.691366°N, 23.843659°Е);

з поўдня – праходзяць уздоўж праезду да вул. Каханоўскага (53.691366°N, 23.843659°Е – 53.690980°N, 23.846535°Е);

з усходу – супадюць з мяжой ахоўнай зоны, якая праходзіць уздоўж вул. Ціміразева (53.692703°N, 23.846562°Е – 53.690980°N, 23.846535°Е).

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога ўчастка з’яўляюцца:

з поўначы – супадюць з мяжой зоны аховы ландшафту (53.693909°N, 23.847350°Е – 53.693867° N, 23.848107°Е);

з захаду – супадюць з мяжой ахоўнай зоны з усходу (53.693909°N, 23.847350°Е – 53.692803°N, 23.847350°Е–53.692806°N, 23.847635°Е – 53.692708°N, 23.847635°Е – 53.692705°N, 23.846836°Е – 53.690967°N, 23.846774°Е);

з паўднёвага ўсходу і ўсходу – праходзяць уздоўж вул. Каханоўскага, завулка Ціміразева і далей уздоўж праезду да жылых дамоў, агароджы тэрыторыі дзіцячага садка да пешаходнай алеі – мяжы зоны аховы ландшафту з поўдня (53.690967°N, 23.846774°Е – 53.690893°N, 23.847254°Е – 53.692144°N, 23.849412°Е – 53.692651°N, 23.848050°Е – 53.693867°N, 23.848107°Е).

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай парапета або канька даху, якая перавышае адзнаку 144.7 Балтыйскай сістэмы вышынь;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад;

будаўніцтва мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць і ўздзейнічае на цэласнасць яе візуальнага ўспрымання. У межы зоны аховы ландшафту ўвайшла тэрыторыя парку з поўначы ад ахоўнай зоны.

Плошча зоны аховы ландшафту 1,25 га.

17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія ўздоўж вул. Церашковай (53.694773°N, 23.846484° Е – 53.694645° N, 23.848350°у.д.);

на захадзе – лінія ўздоўж праезду (53.694773°N, 23.846484°Е – 53.693924°N, 23.846410°Е);

на поўдні – лінія ўздоўж пешаходнай сцежкі (прымыкае да ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы (53.693924°N, 23.846410°Е – 53.693901°N, 23.848350°Е);

на ўсходзе – лінія ўздоўж адхону да вул. Церашковай (53.694645°N, 23.848350°Е – 53.693901°N, 23.848350°Е).

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне існуючага рэльефу і характара ландшафту;

вырубка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і больш (за выключэннем санітарнай).

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.