Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 14.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 снежня 2017 г. № 79

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла» ў вёсцы Абчак Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла» ў вёсцы Абчак Мінскага раёна Мінскай вобласці.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
15.12.2017 № 79

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла» ў вёсцы Абчак Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла» ў вёсцы Абчак Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Брацкая магіла ў вёсцы Абчак Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000318 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Лугаваслабадскога вясковага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы яе тэрыторыі, зону аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурных каштоўнасці і яе межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ НЕРУХОМАЙ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах падпорнай сценкі, што агароджвае брацкую магілу.

Плошча нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,01 га.

8. Межамі тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці служаць:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім боку падпорнай сценкі, што агароджвае брацкую магілу, і лінія, якая ідзе ў створы з ёй; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім боку падпорнай сценкі, што агароджвае брацкую магілу;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, паўднёва-заходнім, паўночна-заходнім баках падпорнай сценкі, што агароджвае брацкую магілу.

9. На тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца дзейнасць, якая не звязана з захаваннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання брацкай магілы і найлепшай бачнасці мемарыяльнага пахавання.

Ахоўная зона нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае з усіх бакоў брацкую магілу.

Плошча ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,06 га.

11. Межамі ахоўнай зоны нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці служаць:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі могілак ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўночнага захаду ад паўночна-заходняга боку сценкі брацкай магілы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага ўсходу ад паўднёва-ўсходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага ўсходу ад паўднёва-ўсходняга боку подпорной сценкі брацкай магілы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі могілак да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага ўсходу ад паўднёва-ўсходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м ад паўночна-заходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 0,4 м ад паўночна-заходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 0,4 м да паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняга боку падпорнай сценкі брацкай магілы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі могілак.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і пракладцы інжынерных камунікацый.

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.