Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 15.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2016 г. № 13

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
31.05.2016 № 13

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-З «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000482 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе беларуска-англійскага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «ЛадаГарант».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае гістарычную тэрыторыю парка, а таксама частку тэрыторыі батанічнага помніка прыроды рэспубліканскай значнасці «Парк Савейкі».

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 8,2 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку дарогі ад сістэмы вадаемаў да будынка палаца Навіцкіх, далей на адлегласці 4 м ад паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй і паўночна-ўсходняй сцяны будынка палаца Навіцкіх, далей па паўночна-заходнім баку грунтавой дарогі да ачышчальных збудаванняў;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая супадае з межамі рова вакол былога сядзібнага парка.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і змяненне існуючага рэльефу;

знішчэнне паркавай скульптуры савецкага часу (рэкамендуецца ўключэнне яе ў кампазіцыю адноўленага парка);

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

пры выяўленні археалагічных аб’ектаў правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

высечка дрэў і санітарныя рубкі, незалежна ад узросту.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:

аднаўленне страчанай планіроўкі былога сядзібнага парка і яго архітэктурных элементаў (альтанак, плацін, масткоў) з улікам гістарычнага функцыянальнага заніравання на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у адпаведнасці з гісторыка-бібліяграфічнымі матэрыяламі, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з выкарыстаннем характэрных гістырычных прыёмаў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый з выкананнем добраўпарадкавання без пашкоджання зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Тэрыторыя ахоўнай зоны складаецца з тэрыторый былой сядзібы, партэру, уязной алеі, гаспадарчай зоны і старых могілак з капліцай-пахавальняй роду Навіцкіх і ўстаноўлена з улікам фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання, а таксама з улікам захавання існуючых будынкаў палацава-паркавага комплексу і іх навакольнага асяроддзя. Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 18,1 га.

12. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 6 м па паўночна-усходнім баку дарогі (уязной алеі), далей на адлегласці 6 м ад існуючага праезду да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – уздоўж паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі парка «Савейкі», далей за сістэмай вадаёмаў на працягу 30 м уздоўж паўночнага боку мясцовага праезду, далей у перпендыкулярным напрамку ў паўночна-заходнім напрамку на працягу 30 м, далей у перпендыкулярным напрамку ў паўднёва-заходнім напрамку на працягу 30 м, далей у перпендыкулярным напрамку ў паўночна-заходнім напрамку на працягу 30 м;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж існуючага праезду перад будынкам бровару на адлегласці 10 м на паўночны захад да мяжы уязной алеі, далей на адлегласці 6 м па паўночна-заходнім баку ўязной алеі.

13. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія па існуючай драўлянай агароджы старых могілак, на якіх знаходзіцца капліца-пахавальня роду Навіцкіх.

14. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый;

знішчэнне малых архітэктурных формаў (паркавых скульптур, агароджы плацін) савецкага часу (рэкамендуецца ўключэнне іх ў кампазіцыю адноўленага партэра);

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей.

15. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны дазваляецца:

рэстаўрацыя існуючых будынкаў былой сядзібы з аднаўленнем страчаных элементаў фасадаў, аднаўленне гістарычных будынкаў, збудаванняў, малых архітэктурных формаў на падставе навукова-праектнай дакументацыі, рапрацаванай у адпаведнасці з гісторыка-бібліяграфічнымі і архіўнымі матэрыяламі;

аднаўленне страчанай планіроўкі былой сядзібы з улікам гістарычнага функцыянальнага заніравання на падставе навукова-праектнай дакументацыі, рапрацаванай у адпаведнасці з гісторыка-бібліяграфічнымі матэрыяламі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні з выкарыстаннем гістарычных прыемаў;

санацыя зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый з выкананнем добраўпарадкавання без пашкоджання зялёных насаджэнняў.

16. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

новыя пахаванні на адлегласці меньш за 15 м ад капліцы-пахавальні (на іншай частцы могілак новыя надмагільныя помнікі павінны мець рысы XІX – пачатку ХХ ст. або мець вышыню не больш за 1,0 м ад узроўню глебы);

знішчэнне або замена старых надмагільных помнікаў, маючых мастацкія або гістарычныя вартасці;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

пракладка транспартных камунікацый.

17. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем гістарычных прыемаў;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

18. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з дзвух участкаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 10,3 га.

19. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўначным захадзе – лінія па паўднёва-ўсходнім баку галоўнай вуліцы в. Савейкі на працягу 60 м;

на паўночным усходзе – лінія па жывой агароджы з драўнінна-хмызняковай расліннасці былога калгаснага саду;

на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая супадае з усходняй мяжой ахоўнай зоны.

20. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – ламаная лінія, якая супадае з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны, далей на працягу 30 м уздоўж паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў перпендыкулярным напрамку ад паўночнай кропкі паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы на працягу 40 м да паўночна-ўсходняй узбочыны дарогі на в. Гайнінец;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй узбочынай дарогі на в. Гайнінец на працягу 120 м;

на паўднёвым усходзе – ламаная лінія, якая ідзе ад паўднёвай кропкі паўднёва-заходняй мяжы ў паўднёва-ўсходнім напрамку на працягу 120 м да грунтовай дарогі, далей у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж грунтовай дарогі на працягу 30 м, далей перпендыкулярна грунтовай дарогі ў паўночна-ўсходнім напрамку на працягу 15 м, далей у паўночна-заходнім напрамку на працягу 15 м, далей у паўночна-ўсходнім напрамку на працягу 15 м, далей у паўночна-заходнім напрамку да паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў, парушаючых гістарычны выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці і традыцыйнае навакольнае асяроддзе;

знос гістарычнага будынка (гаспадарчай пабудовы), які ўваходзіў у склад палацава-паркавага комплексу.

22. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэр’ялаў (круглы лес і брус мясцовых парод дрэва, палявы камень, цэгла, гонт, бляха, драўляная шалёўка сцен), прапорцый будынкаў (памеры ў плане 7–8 х 10–12 м, вышыня не больш за 8 м ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху) у стылістыцы мінулых стагоддзяў, якія будуць мець адбітак цяперашняга часу, рэстаўрацыя гаспадарчага будынка, які ўваходзіў у склад палацава-паркавага комплексу;

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных форм і матэрыялаў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстаннем традыцыйных гістырычных матэрыялаў;

пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

23. У зону аховы ландшафту ўключаны прыродны і ўрбанізаваны ландшафт, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона вызначана з улікам патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 29,1 га.

24. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – ламаная лінія ўздоўж галоўнай вуліцы в. Савейкі на адлегласці 30 м ад паўднёва-ўсходняй узбочыны галоўнай вуліцы в. Савейкі да мяжы ахоўнай зоны па заходняму баку ўязной алеі;

на паўночным усходзе – лінія, якая супадае з межай ахоўнай зоны па заходнім баку ўязной алеі;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая супадае з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей па паўночна-заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй узбочынай дарогі на в. Гайнінец на працягу 180 м.

25. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая праходзіць па мяжы ахоўнай зоны і паўднёва-ўсходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй узбочынай дарогі на в. Гайнінец на працягу 30 м;

на поўдні і ўсходзе – лінія па паўночным і заходнім баку вадаскіднага канала.

26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

пракладка транспартных камунікацый.

27. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў;

традыцыйнае землекарыстанне (сенакос, выпас жывёлы, палявыя работы).

 


Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.