Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 жніўня 2014 г. № 41

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Мікалая (1681 год) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Мікалая (1681 год) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

05.08.2014 № 41

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Мікалая (1681 год) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi «Касцёл св. Мікалая (1681 год) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Касцёл св. Мікалая (1681 год) у в. Княжыцы Магілёўскага раёна з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000493 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічнай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,77 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па верхняй мяжы схілу пагорка ў створы з мяжой тэрыторыі касцёла з паўночнага боку;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй і паўднёвай мяжы прысядзібнага ўчастка прыватнай забудовы, далей лінія, якая ідзе паралельна ўсходняму фасаду касцёла на адлегласці 34 м ад яго;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі сядзібнай забудовы, далей лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам прыбудовы да будынка крамы, далей у створы з паўночным фасадам прыбудовы да будынка крамы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім баку праезнай часткі дарогі, далей па верхняй мяжы схілу пагорка ў створы з мяжой тэрыторыі касцёла.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, ствараюць значныя транспартныя і грузавыя патокі;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,38 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад мяжы ахоўнай зоны па верхняй мяжы схілу пагорка, далей паралельна мясцоваму праезду, далей у створы з агароджай прысядзібнага ўчастка;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібных участкаў прыватнай забудовы да скрыжавання з паўночным бокам праезнай часткі дарогі;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночным баку праезнай часткі дарогі;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім баку праезнай часткі дарогі да мяжы ахоўнай зоны.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй да 8,0 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні да 8,0 м;

уладкаванне аўтастаянак;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Касцёл св. Мікалая (1681 год)
у в. Княжыцы Магілёўскага раёна»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.